Галоўчанка лічыць, што Беларусь пры Лукашэнку адкацілася на 100 гадоў назад?

Беларускі прэм’ер міністр выступіў з незвычайнай заявай.

pp630.jpg


Галоўчанка адзначыў, што частка беларускіх грамадзян выступае за пераразмеркаванне эканамічных паўнамоцтваў цэнтра і рэгіёнаў, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на БелТА.

«Людзі бачаць неабходнасць у пераразмеркаванні эканамічных паўнамоцтваў паміж цэнтрам і рэгіёнамі. У першую чаргу з пункту гледжання больш самастойнага распараджэння даходамі бюджэту, дэцэнтралізацыі ў прыняцці рашэнняў па выкарыстанні сродкаў бюджэту, індустрыялізацыі населеных пунктаў, рэалізацыі канкрэтных праектаў, якія накіраваны на стварэнне працоўных месцаў у рэгіёнах», — адзначыў Раман Галоўчанка.

«Наша мэта — гэта фактычна індустрыялізацыя краіны. Не толькі прамысловая, але і сферы паслуг. Гэта значыць, мы павінны нарасціць інвестыцыі ў асноўны капітал, — дадаў Раман Галоўчанка. — Мы ўпершыню, напэўна, за ўвесь час пастараліся стварыць нацыянальны інфраструктурны план. Гэта больш за 800 аб'ектаў, якія будуць мадэрнізаваны і створаны ў наступную пяцігодку».

Нагадаем, што Беларусь у складзе СССР праходзіла «індустрыялізацыю» з мая 1929 года па чэрвень 1941 года. Гэта быў працэс фарсіраванага нарошчвання прамысловага патэнцыялу СССР, які ажыццяўляўся з мэтай скарачэння адставання савецкай эканомікі ад эканомікі развітых капіталістычных дзяржаў.

Курс на індустрыялізацыю пазначыў XIV з'езд ВКП (б) 18 снежня 1925 года, які даў даручэнне аб складанні першага пяцігадовага плана. Афіцыйнай задачай індустрыялізацыі было пераўтварэнне СССР з пераважна аграрнай дзяржавы ў вядучую індустрыяльную. Пачатак сацыялістычнай індустрыялізацыі як складовай часткі «трыадзінай задачы па карэннай перабудове грамадства» (індустрыялізацыя, калектывізацыя сельскай гаспадаркі і культурная рэвалюцыя) быў пакладзена першым пяцігадовым планам развіцця народнай гаспадаркі (1928-1932).

Калі Галоўчанка кажа пра неабходнасць «індустрыялізацыі», гэта азначае, што за 26 гадоў кіравання Лукашэнкі Беларусь адкацілася на 100 гадоў назад.