Гарадзенскі і Ашмянскі мясакамбінаты папоўнілі расійскі спіс забароненых

З 10 снежня Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі прадукцыі ў Расію з Гарадзенскага мясакамбінату, аднаго з самых буйных мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі. А з 11 снежня забараняецца ўвоз прадукцыі з Ашмянскага мясакамбінату.



no_meat.jpg

Паводле расійскага ведамства, гэта зроблена з-за пагрозы АЧС.
«Пры правядзенні кантрольна-наглядных мерапрыемстваў у Разані ў пробах каўбасы варанай „Доктарская“, вырабленай Гарадзенскім мясакамбінатам, выяўлены геном вірусу афрыканскай чумы свіней», — паведамляе Рассельгаснагляд.
Таксама ў пробах каўбасы варанай «Эстонская» Ашмянскага мясакамбіната расіяне знайшлі геном віруса АЧС.
Раней Расія забараніла пастаўку харчоў больш чым з 20 беларускіх прадпрыемстваў з-за пагрозы АЧС, мікробнага забруджвання і антыбіётыкаў у іх прадукцыі.
Пасля праведзеных раней перамоваў бакі дамовіліся з 9 снежня правесці сумесныя праверкі шэрагу забароненых прадпрыемстваў.
svaboda.org