Сяргей Лаўроў: ДНР і ЛНР кажуць пра гатоўнасць аднавіць агульную прастору з Кіевам
На думку кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова, заявы лідэраў ДНР і ЛНР можна расцэньваць як гатоўнасць да аднаўлення агульнай прасторы з Кіевам.
Заявы лідэраў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік сведчаць аб іх гатоўнасці аднаўляць агульную эканамічную, гуманітарную і палітычную прастору з Кіевам, заявіў кіраўнік МЗС РФ
Сяргей Лаўроў.
«Мяркуючы па публічных заявах новаабраных лідэраў ДНР і ЛНР, Данбас гатовы да эканамічнага ўзаемадзеяння з украінскім бокам, да аднаўлення агульнай эканамічнай, гуманітарнай і
палітычнай прасторы. У адказ Кіеў прыступіў да фактычнага блакавання рэгіёну, адрэзаўшы яго, у прыватнасці, ад адзінай фінансавай сістэмы краіны», — цытуе агенцтва РІА Новості словы Лаўрова.
Ён нагадаў, што раней прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ўнёс прапанову аб адмене прынятага Вярхоўнай Радай Украіны закона «Аб асаблівым парадку мясцовага самакіравання ў асобных раёнах
Данецкай і Луганскай абласцей».
«Такія крокі толькі ўзмацняюць недавер бакоў і ўскладняюць і без таго іх няпросты дыялог. У дадзеным кантэксце хацеў бы нагадаць, што ў Мінску прадстаўнікі Кіева, Данецка і Луганска
дамовіліся не толькі аб перамір'і, але і пра «пасляваенны», калі можна так выказацца, этап развіцця Данбаса», — падкрэсліў расійскі міністр.
rt.com