«Газпрам» не забраніраваў транзіт праз Польшчу на II–III кварталы

«Газпрам» адмовіўся браніраваць транзітныя магутнасці газаправода «Ямал — Еўропа» праз Польшчу на II і III кварталы 2022 года. І таксама адмовіўся ад набыцця транзітнай дадатковай магутнасці праз Украіну.

gz700.jpg


«Газпрам» не забраніраваў транзіт празі газаправод «Ямал — Еўропа» ў Польшчы на II і III кварталы 2022 года. І таксама адмовіўся ад набыцця транзітнай дадатковай магутнасці праз Украіну.
Тым часам узровень запасаў газу ў падземных сховішчах Еўропы знізіўся да 36,21%. Гэта на 14% ніжэй за сярэдні ўзровень за апошнія пяць гадоў, паведамляе «Gas Infrastructure Europe». Выпрацоўка электраэнергіі з аднаўляльных крыніц у Еўропе трымаецца на стабільным узроўні. Уклад ветравой генерацыі ў вытворчасць электраэнергіі ў рэгіёне на мінулым тыдні (з 31 снежня па 6 лютага) склаў 16%, паводле даных асацыяцыі «WindEurope».
Кошт газавых кантрактаў на хабе TTF у Нідэрландах 7 лютага складае $900-935 за тысячу кубаметраў пасля $976 у сярэднім за студзень. Раней паведамлялася, што «Газпрам» задумаў судовае разбіральніцтва з польскай газатранспартнай кампаніяй «PGNiG», паколькі назапасіліся прэтэнзіі да кіравання сумеснай кампаніяй «EuRoPol GAZ s.a.», якая валодае польскім участкам трубаправода «Ямал — Еўропа». «Газпрам» не браніруе транзіт па трубаправодзе «Ямал — Еўропа» праз Польшчу з 20 снежня 2021 года.
Паводле officelife.media.