Гомельдрэў прыдумаў, як пазбавiцца ад пенсіянераў

Адміністрацыя дрэваапрацоўчага прадпрыемства "Гомельдрэў" прыдумала як пазбавіцца ад 600 сваіх пенсіянераў.



kozlov1.jpg

Віктар Казлоў

Каб не сплочваць ім кампенсацыю за датэрміновае скасаванне кантракта, адміністрацыя прапанавала пенсіянерам з 1 ліпеня працаваць адну гадзіну ў дзень. Як вынік — масавае звальненне пенсіянераў.

— Ды нашто мне такая праца, — абураецца пенсіянер Уладзімір, — я толькі паўгадзіны дабіраюся да працы. І крыўдна, канешне. На нас, пенсіянерах, трымаецца прадпрыемства. Адміністрацыя рубіць сук, на якім сядзіць. Моладзь за грашы працаваць не хоча. Мне да канца кантракта засталося некалькі месяцаў, няўжо нельга было дачакацца сканчэння кантракта, я ж 40 гадоў прапрацаваў?

Сітуацыю каментуе прадстаўнік прафсаюза РЭП па Гомельскай вобласці Віктар Казлоў:

C:UsersSweetyAppDataLocalTempmsohtml11clip_image001.gif

— Працоўных, па-першае, павінны былі за месяц папярэдзіць пра тое, што ўмовы працы істотна змяняюцца. Апроч таго, працаўнік мусіць даць пісьмовую згоду на гэта. Калі працоўны не дае такой згоды, яго могуць зволіць, але з абавязковай выплатай двухтыднёвага заробку. Калі працаўнік з нечым не згодны і лічыць, што ягоныя працоўныя правы парушаюцца, ён можа спачатку звярнуцца ў камісію па працоўных спрэчках, а потым у суд.

praca-by.info