Грашовая маса вырасла на 13,5%
Аб'ём шырокай грашовай масы (ШГМ) у Беларусі на 1 жніўня 2014 склаў Br219,401 трлн.
Ён павялічыўся на 13,5% з пачатку года, паведамляецца ў справаздачы Нацыянальнага банка. У ліпені ШГМ вырасла на 0,9% пасля росту на 3,5% у чэрвені.
Аб'ём наяўных грошай у звароце (грашовы агрэгат M0) склаў на 1 жніўня 2014 года Br13,640 трлн, павялічыўшыся на 10,9% за студзень-ліпень 2014 года. У ліпені паказчык вырас на 0,6%.
Актыўная рублёвая грашовая маса — грашовы агрэгат M1, які ўключае наяўныя грошы і
бягучыя рублёвыя ўклады ў банках — склала Br39,369 трлн, павялічыўшыся на
6,1% у студзені-ліпені (у ліпені паказчык знізіўся на 2,2%).
Рублёвая грашовая маса (грашовы агрэгат М2 *), якая акрамя агрэгата М1 уключае тэрміновыя рублёвыя дэпазіты, сродкі насельніцтва і юрыдычных асоб у рублёвых каштоўных паперах, у студзені-ліпені
вырасла на 13,2% і на 1 жніўня склала Br89,767 трлн. (За ліпень паказчык вырас на 1,3%).
У тым ліку, аб'ём тэрміновых рублёвых дэпазітаў склаў Br48,540 трлн, павялічыўшыся на 20,2% за студзень-ліпень (у ліпені рост склаў 3,8%). Пераводныя дэпазіты на 1 жніўня склалі Br25,729
трлн, павялічыўшыся на 3,8% за студзень-ліпень (у ліпені зніжэнне на 3,7%).
Грашовы агрэгат М2 — грашовая маса ў нацыянальным вызначэнні (з якога выключаны
сродкі насельніцтва і юрыдычных асоб у рублёвых каштоўных паперах) — на 1 ліпеня 2014
года склаў Br87,910 трлн, павялічыўшыся на 13,5% з пачатку года (у тым ліку на 1, 1% у ліпені).
Рублёвы эквівалент валютных дэпазітаў у студзені-ліпені вырас на 12,5% (у чэрвені рост на 0,8%) і на 1 жніўня склаў Br120,925 трлн.
АФН