Якія пенсіі атрымліваюць беларусы, а якія — нашы суседзі
Сярэдняя студзеньская пенсія ў Беларусі, паводле афіцыйнай статыстыкі, складае крыху больш за 314 рублёў. Больш за ўсё гэтыя выплаты ў мінчан — амаль 334 рубля, а найменш — у Брэсцкай вобласці (крыху менш за 300 рублёў).
FINANCE.TUT.BY паглядзеў, як пенсіі беларусаў выглядаюць на фоне выплат у суседніх краінах.
Ва Ўкраіне за апошні год сярэдні памер пенсіі вырас на траціну і ў студзені 2018 года склаў 183 рублі (усе сумы пераведзеныя ў беларускія рублі па курсе Нацбанка на 4 сакавіка). Мінімальная пенсія вырасла да 107 рублёў. Гэта адбылося ў выніку двух павышэнняў у мінулым годзе.
У Расіі сярэдні памер прызначанай штомесячнай пенсіі за 2017 год склаў 460 беларускіх рублёў. Дарэчы, Мінпрацы Расіі прапануе правесці індэксацыю сацыяльных пенсій з 1 красавіка 2018 года на 2,9%. Сярэдні памер сацыяльных пенсій у такім выпадку павялічыцца да 314 рублёў.
У Латвіі сярэдняя выплачаная пенсія па ўзросце ў мінулым годзе склала 748 рублёў, а сярэдняя колькасць атрымальнікаў пенсіі склала 457 045 чалавек.
У Эстоніі сярэдняя пенсія па старасці па выніках 2017 года складала 980 рублёў. У параўнанні з 2016 годам яна павялічылася на 44 рублі, або на 5%.
У Літве памер базавай пенсіі 368 рублёў.
У Польшчы мінімальная пенсія складае 573 рубля, а сярэдняя — 1290 рублёў.
Нагадаем, у Беларусі з 1 лютага павысілі мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі. Гэтыя выплаты павялічыліся прапарцыйна росту памеру БПМ. Акрамя таго, з лютага выраслі надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты беларусам старэйшыя за 75 гадоў. Да прыкладу, для тых, хто старэйшыя за 80 гадоў, штомесячная даплата да пенсіі складае 45,03 рубля ў месяц (25% БПМ).
Звычайныя працоўныя пенсіі па ўзросце ў апошні раз падвышалі ў лістападзе мінулага года.