Кіберпартызаны абрынулі банкаўскую сістэму Беларусі?

Днём 9 кастрычніка пачалі з'яўляцца паведамленні ад кліентаў розных банкаў аб тэхнічных праблемах. 

photo_2020_10_09_14_36_16.jpg


У прыватнасці, паведамляецца аб збоях у працы мабільных праграм банкаў БСБ, Альфа-банк, Прыёрбанк, Дабрабыт. Таксама ёсць звесткі, быццам "Беларусбанк" не прымае плацяжы юрыдычных асоб.

photo_2020_10_09_15_46_02.jpg


Нагадаем, на гэтым тыдні "сіняя каманда" кіберпартызан абвясціла атаку на банкаўскую сістэму Беларусі ў пятніцу, 9 кастрычніка.
Паводле паведамлення ў тэлеграме, кіберпартызаны распрацавалі шкоднае праграмнае забеспячэнне для банкаўскіх сістэм — траян, разлічаны на масавае ўкараненне ў банкаматы.