«Кіберпартызаны» ўзламалі сайты праўладных прафсаюзаў, МАЗу і шэраг іншых
Замест звычайнага кантэнту на гэтых сайтах хакеры размясцілі інфармацыюправаабаронцаў, прапанову выходзіць зафіцыйных парфсаюзаў, заклікаюць выходзіць на традыцыйную нядзельную акцыю пратэсту, паведамляе Радыё Свабода.
Група хакераў, якая называе сябе «Беларускія кіберпартызаны», 10 кастрычніка ўзламала сайты шэрагу праўладных прафсаюзаў (каля 30), сайт Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусі, сайт Менскага аўтамабільнага заводу, Нацыянальны навукова-тэхнічны партал і сайт meteo.by.
На сайтах узламаных прафсаюзаў хакеры заклікаюць рабочых выходзіць з іх і далучацца да незалежных прафсаюзаў, ствараць стачкамы і страйкаваць.
На сайце МАЗу «на просьбу работнікаў» паведамляюць, што большасць работнікаў — «супраць дыктатуры Лукашэнкі» і заклікаюць астатніх падтрымаць страйк.
На сайце Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусі «кібэрпартызаны» апублікавалі спасылку з праваабарончага сайту «Вясна», дзе апублікаваны пералік палітвязняў Беларусі, з подпісам «іх імёны ўвайдуць у гісторыю! яны нашы героі!».
На сайце Нацыянальнага навукова-тэхнічны парталу хакеры напісалі, што «рэжым Лукашэнкі гнабіць навукоўцаў, студэнтаў, выкладчыкаў» і «хоча ператварыць Беларусь у канцлагер, дзе большасць будзе ўкалваць за поліўку на палях, заводах і турэмных вытворчасьцях...».
А на сайце meteo.by напісалі, што «11 кастрычніка — выдатнае надвор’е для рэвалюцыйнай барацьбы з дыктатурай».