Кіраўнік Heineken у Беларусі: Задача кампаніі — зніжэнне аб'ёму імпарту піва
Адной з асноўных задач, якія стаяць перад кампаніяй Heineken, з'яўляецца зніжэнне аб'ёму імпарту піва і павелічэнне аб'ёму вытворчасці на піваварні ў Бабруйску (Магілёўская вобласць), заявіў дырэктар-кіраўнік кампаніі ў Беларусі Васілен Цанаў, каментуючы пачатак выпуску расійскага піўнога брэнда "Охота" ў Бабруйску.
Паводле яго слоў, у межах развіцця імпартазамяшчальнай вытворчасці кіраўніцтвам кампаніі прынятае рашэнне аб лакалізацыі на тэрыторыі рэспублікі вытворчасці расійскага піўнога брэнда "Охота", доля якога ў імпарце кампаніі займала прыблізна 30%.
"Мы ўпэўненыя, што піва "Охота" айчыннай вытворчасці будзе запатрабаванае сярод беларускіх аматараў піва", — сказаў дырэктар-кіраўнік.
На айчынным рынку піва "Охота" моцнае экспартнае было прэзентаванае ў лютым гэтага года, пасля васьмі месяцаў брэнд займае 1% долю рынку.
На паліцах магазінаў піва "Охота" беларускай вытворчасці будзе прапанаванае ў ПЭТ-бутэльцы аб'ёмам 1,5 літра, шкляной бутэльцы і бляшанцы аб'ёмам 0,5 літра.
Марына Носава, БелаПАН