З Кітая ў Мінск перадалі медсродкі і лінію па вытворчасці рэспіратараў
Раніцай 13 траўня з Пекіна ў Мінск вылецеў чарговы беларускі самалёт са сродкамі медыцынскага прызначэння.
Гэтым рэйсам у Мінск будзе дастаўлена закупленая ў Кітаі лінія па вытворчасці рэспіратараў KN95. Такім чынам, у Беларусі будзе наладжана ўласная вытворчасць, якая забяспечыць патрэбы насельніцтва і ў плоскіх масках, і ў рэспіратарах 2 і 3 узроўняў абароны.
Больш за палову аб'ёму грузу на рэйсе склалі сродкі медыцынскага прызначэння, закупленыя беларускімі кампаніямі па запыце Міністэрства аховы здароўя Беларусі — апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх, тэст-сістэмы, ахоўныя сродкі.
Агульны аб'ём грузу склаў каля 100 м3, вага — больш за 10 тон.
Фота china.mfa.gov.by
Усяго за сакавік-травень 2020 года з Кітая ў Беларусь было накіравана больш за 90 тон розных сродкаў медыцынскага прызначэння, уключаючы дапамогу ад урада КНР, рэгіёнаў і суб'ектаў гаспадарання, а таксама закупленыя беларускімі кампаніямі медыцынскія вырабы.
china.mfa.gov.by