Колькасць стратных арганізацый за апошні год вырасла на чвэрць
Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, колькасць стратных арганізацый у студзені—чэрвені 2016 года ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам вырасла з 1.393 да 1.738, або на 24,8%, а ўдзельная вага — з 18,3% да 22,8%.
Чысты прыбытак усіх арганізацый склаў 19 трлн. рублёў, што на 20,7% менш, чым у студзені—чэрвені 2015 года. Прыбытак ад падаткаабкладання склаў 27 трлн. (на 17,3% менш).
Прыбытак ад рэалізацыі знізіўся на 4,4% да 59,9 трлн. рублёў.
Рэнтабельнасць продажу за студзень—чэрвень склаў 7,1% супраць 8,3% за такі ж перыяд 2015 года, рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі — 8,8% супраць 10,5%.
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг арганізацый краіны ў сённяшніх цэнах склала 841,1 трлн. рублёў, або на 12,3% больш, чым за студзень—чэрвень 2015 года.
Сабекошт рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг за студзень—чэрвень 2016 года павялічыўся на 13,8% да 675,3 трлн. рублёў.
У пасланні да беларускага народа і парламента 21 красавіка Аляксандр Лукашэнка назваў зніжэнне ўсіх відаў выдаткаў на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі стратэгічным напрамкам павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі. Ён падкрэсліў, што перад дзяржаўнымі органамі пастаўлена задача забяспечыць зніжэнне сабекошту прадукцыі на 25%. "Усяго толькі на 25%, а ў тых краінах, з якімі мы канкурыруем, сабекошт прадукцыі пры значна больш высокіх выдатках на энергарэсурсы і іншае значна ніжэйшы, чым у нас", — дадаў афіцыйны лідар.
Марына Носава, БелаПАН