Колькі каштавала рэканструкцыя «Дынама»: падлічаны бюджэтныя выдаткі

Падчас рэканструкцыі мінскага стадыёна «Дынама» гучалі розныя сумы, у якія абыдуцца гэтыя працы. У розныя гады казалі пра лічбы ад 130 да 200 мільёнаў долараў. Сёння TUT.by даведаўся, колькі ў рэчаіснасці выдаткавалі на аб'ект.

68201eb58d7e7f914a73c6db7ec61578.jpg

Рэканструкцыя стадыёна «Дынама» пачалася ў 2012 годзе і скончылася у 2018-ым. За гэты час праект зведаў шэраг змен і ў выніку стаў галоўнай лёгкаатлетычнай арэнай краіны з магчымасцю праводзіць сур'ёзныя футбольныя матчы, таму што аб'ект мае чацвёртую катэгорыю УЕФА.
Спачатку ішла гаворка пра 200 мільёнаў долараў, якія трэба выдаткаваць на рэканструкцыю, потым — пра 130. Але на выхадзе апынулася іншая сума. Так у інвестпраграме Мінска на 2019 год паказана, што каштарысны кошт работ складае амаль 320,2 мільёнаў рублёў або каля 148,4 мільёнаў долараў па актуальным на сёння курсе. На 1 студзеня 2019 года ў асноўны капітал ўкладзена 316,2 млн рублёў ці амаль 146,6 млн долараў інвестыцый. Рэшта — амаль 4 мільёны рублёў. Яна, магчыма, яшчэ будзе выдаткавана.
Практычна ўсе работы па рэканструкцыі стадыёна фінансаваліся за кошт бюджэту Мінска. У чэрвені 2019 года «Дынама» стане галоўнай пляцоўкай для правядзення Еўрапейскіх гульняў.