Вада з кранаў у Мінску хутка можа перастаць пахнуць хлоркай

Да жыхароў Фрунзенскага, Маскоўскага і часткова Кастрычніцкага раёнаў вада паступае з паверхневых крыніц, і яна пакуль хларуецца. Аднак ужо ў сакавіку вада можа пазбавіцца хлорнана паху.



900_voda_0626.jpg

Завяршыць будаўніча-мантажныя работы па рэканструкцыі хлорнай гаспадаркі ачышчальнай вадаправоднай станцыі плануецца ў лютым, а ўвесці аб'ект у эксплуатацыю — у сакавіку. Пра гэта, як перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», паведаміў у Мінгарвыканкаме на пасяджэнні рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання гарадскіх тэрыторый дырэктар УП «Мінскводаканал» Алег Аўруцін.

Цяпер, дзякуючы рэканструкцыі, станцыя будзе працаваць не на вадкім хлору, а на гіпіхлорыце натрыю. А гэта выключыць пах рэшткавага хлору ў пітной вадзе.

Нагадаем, у Мінску тая вада, што здабываецца з артэзіянскіх крыніц, падаецца спажыўцам пераважна без дадатковай ачысткі і апрацоўкі хлорам. Аднак да жыхароў Фрунзенскага, Маскоўскага і часткова Кастрычніцкага раёнаў вада паступае з паверхневых крыніц, і яна пакуль хларуецца.

Паводле minsknews.by