Кошт падручнікаў у новым навучальным годзе — да 20 рублёў

Усталяваны памер аплаты за карыстанне школьнымі падручнікамі ў 2018/2019 навучальным годзе. Адпаведная пастанова Міністэрства адукацыі Беларусі апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

6242be5e8023498294d15bbde2b6071e.jpg


Поўны кошт камплектаў, у залежнасці ад класа, вар'іруецца ад 13,4 рубля да 40,57 рубля. Нагадаем, што бацькі аплачваюць 50% кошту падручнікаў, нават калі яны старыя.

Такім чынам, плата за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі за 1-10 класы складзе:

1 клас — 8,24 рубля (11 падручнікаў)

2 клас — 9,76 рубля (11 падручнікаў)

3 клас — 10,98 рубля (13 падручнікаў)

4 клас — 6,7 рубля (12 падручнікаў)

5 клас — 12,01 рубля (16 падручнікаў)

6 клас — 13,32 рубля (13 падручнікаў)

7 клас — 20,28 рубля (14 падручнікаў)

8 клас — 8,79 рубля (14 падручнікаў)

9 клас — 8,03 рубля (16 падручнікаў)

10 клас — 11,08 рубля (15 падручнікаў)

11 клас — 13,98 рубля (16 падручнікаў)

 Бясплатнае карыстанне падручнікамі усталёўваецца для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця; дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да васямнаццацi гадоў i некаторых іншых катэгорый.