Кошты на паліва і бензін зніжаюцца з 3 траўня

Рознічныя кошты на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін з 3 траўня зноў зніжаюцца на 1 капейку.

azs.jpg

«Кошт аўтамабільнага паліва на аўтазаправачных станцыях Рэспублікі Беларусь з 3 мая 2020 года змяняецца. Кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе Br1,69, АІ-95-К5-Еўра — Br1,79, АІ-98-К5-Еўра — Br2,0, ДТ — Br1,79», — гаворыцца ў паведамленні на сайце канцэрна «Белнафтахім».
На 1 капейку зніжаліся рознічныя кошты на аўтапаліва з 12, 19 і 26 красавіка 2020 года.
Раней паведамлялася, што ў Беларусі быў пачаты збор подпісаў за зніжэнне кошту аўтапаліва на фоне падзення коштаў на нафту. Аўтары петыцыі збіралі подпісы пад просьбай знізіць кошт на аўтамабільнае паліва і планавалі яе адправіць у канцэрн «Белнафтахім».
interfax.by