Крытэры ільготнага падаткаабкладання для наймальнікаў людзей з інваліднасцю зніжаюцца
Улады ўвялі змены для тых наймальнікаў, якія бяруць на працу людзей з інваліднасцю.
Новаўвядзенні прадугледжаны ўказам «Аб падаткаабкладанні», у ім таксама змяшчаюцца змяненні па выплаце падаткаў фізічных асоб і для ІП на гэты год.
У прыватнасці, указ зніжае крытэрыі, па якіх арганізацыі, якія прымаюць на працу людзей з інваліднасцю, могуць прымяняць льготы па ПДВ, падатку на прыбытак і на нерухомасць. З 1 студзеня 2020 года для прымянення льгот такіх супрацоўнікаў павінна быць не менш за 30% ад агульнай колькасці. Раней гэтая планка складала 50%.
Нагадаем, гэты ўказ усталёўвае новыя памеры даходу, які не абкладаецца падаходным падаткам, а таксама некаторых падатковых вылікаў. Яны будуць дзейнічаць на працягу 2020 года. Для індывідуальных прадпрымальнікаў указ вызначае гранічныя парогі валавой выручкі для спрошчанай сістэмы падаткаабкладання, крытэрыі для прызнання ІП плацельшчыкам падатку і велічыню даходу для прымянення стандартнага падатковага выліку.
Паводле tut.by