Леанід Заіка: Дэнамінацыя — гэта шанец
Дэнамінацыя — толькі тэхнічная аперацыя. Так лічыць эканаміст Леанід Заіка.
![maxresdefault__1_.jpg maxresdefault__1_.jpg](/img/v1/userfiles/images/maxresdefault__1_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дэнамінацыя можа стаць пачаткам разумнай грашовай палітыкі ў Беларусі:
— Дэнамінацыі людзі не павінны баяцца, гэта тэхнічная аперацыя, закрэсліванне чатырох нулёў. Гэта вяртанне да нейкай нармальнай парадыгмы. І новая матрыца цэн будзе больш зручнай. Калі мы паглядзім на сусветныя грашовыя адзінкі, то Беларусь была ў ліку 3–4 краін, дзе за 1 долар давалі дзясяткі тысяч грашовых адзінак. Гэта ўжо скажоная эканамічная матэрыя, скажоная эканамічная псіхалогія.
Акрамя таго, Леанід Заіка сцвярджае, што дэнамінацыя праводзіцца па менавіта ягонай мадэлі, якую ён даўно прапаноўваў. Ды ўвогуле, на думку эканаміста, купюры, манеты і нават банкі — гэта ўчорашні дзень, іх цалкам заменяць электронныя грошы.
www.racyja.com