
Кошт квітка ў музей у гэты дзень будзе каштаваць усяго 1000 рублёў.
У праграме мерапрыемства:• Галасаванне, падчас якога наведвальнікі змогуць самі выбраць палатно для наступнай дэманстрацыі яго ў рамках праекта «Выстаўка аднаго шэдэўра». На суд гледачоў прадставяць карціны розных эпох, а прагаласаваць за адну з іх можна будзе уваходным квітком.
• Спецыяльны музейны квэст, які распавядзе пра сувязь некаторых музейных палотнаў з месцамі, намаляванымі на купюрах.
• Творчая інтэрактыўная пляцоўка, якая дасць магчымасць кожнаму жадаючаму вярнуць колер гэтак звыкламу воку манахромным малюнку зваротнага боку купюры наміналам 1.000 рублёў.
• Аўтограф- і фотасесія з аўтарам кнігі «І.Ф. Хруцкі. Іканаграфіка жывапісу» Змітром Салодкім.
• Канцэрт ад музычнай арт-рок банды «Эльдарада».
Завяршэннем акцыі стане ўрачыстае падпісанне купюры генеральным дырэктарам Нацыянальнага Мастацкага музея В.І. Пракапцовым, пасля чаго яе перададуць у архіў.