Лепшы прадпрымальнік 2008 года

Указам прэзідэнта Беларусі вызначаны пераможцы і лаўрэаты рэспубліканскага конкурсу «Лепшы прадпрымальнік 2008 года».

Указам прэзідэнта Беларусі вызначаны пераможцы і лаўрэаты рэспубліканскага конкурсу «Лепшы прадпрымальнік 2008 года».
Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Конкурс праводзіўся па 16 намінацыях. У намінацыі «Лепшы прадпрымальнік у галіне вытворчасці спажывецкіх тавараў» перамагло беларуска-італьянскае СП «РЭЛУІ БЕЛ», у намінацыі «Лепшы прадпрымальнік у галіне вытворчасці прадуктаў харчавання» — прыватнае гандлёва-вытворчае унітарнае прадпрыемства «Белмяспрамінвест» (Мінск).
У будаўнічай галіне лепшым прызнана сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «СБА Стройрэцыклінг» (вёска Вялікія Матыкалы Брэсцкага раёна), у сферы медыцынскай дзейнасці — замежнае прыватнае унітарнае вытворча-гандлёвае прадпрыемства «Медіндустрыя Сэрвіс» кампаніі «Бішоп Медыкал Сэплаіз Лімітэд» (Мінск), у турызме — прыватнае экскурсійна-турыстычнае унітарнае прадпрыемства «Сакваяж» (Брэст).
Лепшай арганізацыяй з замежнымі інвестыцыямі названа сумеснае прадпрыемства з абмежаванай адказнасцю «Топ Камфорт» (вёска Новая Гожа Гродзенскага раёна), лепшым прадпрымальнікам-экспарцёрам — сумеснае закрытае акцыянернае таварыства «ФІДМАШ» (Мінск), лепшым арганізатарам новых працоўных месцаў прызнана замежнае прыватнае унітарнае вытворча-гандлёвае прадпрыемства «ЭПАМ Сістэмз» (Мінск).
Пераможца ў намінацыі «Лепшы банк па аказанні паслуг прадпрымальнікам» не вызначаны, а лаўрэатамі сталі «Белгазпрамбанк» і «Банк ВТБ».