Leroy Merlin закрывае юрыдычную асобу ў Беларусі
Міжнародная сетка будаўнічых крам Leroy Merlin закрывае сваю юрыдычную асобу ў Беларусі ТАА «Леруа Мерла Бел».
Мяркуючы па дадзеных Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб, уласнік «Леруа Мерлін Бел» пачаў працэс ліквідацыі 11 кастрычніка 2021 года, піша Office Life.
Leroy Merlin у Беларусі рыхтаваўся да адкрыцця гіпермаркета ў Ждановічах, аднак у лістападзе стала вядома, што будаўніцтва крамы прыпынілі. Прычына — эканамічныя наступствы пандэміі і змяненне прыярытэтаў кампаніі. Там вырашана было засяродзіцца на праектах у Расіі і Казахстане.
Сетка Leroy Merlin — частка GROUPE ADEO, найбуйнейшага ў Еўропе рытэйлера сектара DIY. У Leroy Merlin ёсць больш за 460 магазінаў у 14 краінах. Рашэнне аб адкрыцці гіпермаркета ў Мінску кампанія прыняла ў 2018 годзе.