Літоўскія мытнікі ў беларускай фуры знайшлі кантрабандныя цыгарэты на мільён еўра
Літоўскія мытнікі ў пункце пропуску Райгардас (Прывалка) выявілі ў беларускай фуры 640 каробак кантрабандных цыгарэт на суму больш за мільён еўра. Тытунёвыя вырабы былі схаваныя сярод дошак.
![c144d819ff4940f16db1bf9e4fd2f4ef.jpg c144d819ff4940f16db1bf9e4fd2f4ef.jpg](/img/v1/images/c144d819ff4940f16db1bf9e4fd2f4ef.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Кантрабанду літоўскія памежнікі знайшлі ў пачатку гэтага тыдня. У фуры, якой кіраваў кіроўца-беларус, па дакументах знаходзілася 22 тоны дошак.
На прапускны пункт Прывалка — Райгардас машына прыехала ноччу. Вялікагруз выклікаў падазрэнні ў літоўскіх мытнікаў: драўніну часта выкарыстоўваюць для маскіроўкі кантрабанды. Таксама падазроным апынуўся і маршрут грузу — дошкі везлі транзітам праз Літву ў Эстонію.
Было вырашана праверыць груз з дапамогай рэнтгену, але ў Райгардас такой магчымасці няма, таму фуру з аховай адправілі ў Медзінінкай.
Праверка пацвердзіла падазрэнні: высветлілася, што дошкі — гэта толькі прыкрыццё. Унутры паўпрычэпа былі схованкі, дзе знаходзілася за 320 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт марак Fest, NZ і Minsk. Агульная сума кантрабанды — 1,14 мільёна еўра.
tut.by