МАЗ пачне збіраць мікрааўтобусы і фургоны
Першым пойдзе ў серыйную вытворчасць пасажырскі мікрааўтобус МАЗ-281.
Мінскі аўтамабільны завод у лістападзе запусціць у Брэсце першую серыйную вытворчасць мікрааўтобусаў і фургонаў. Машыны будуць арыентаваныя на ўнутраны рынак, распавялі прэс-службе завода.
Зборачная вытворчасць разгорнецца на свабодных плошчах ААТ «Брэстмаш». Для гэтага ўжо выдзелены і падрыхтаваны неабходны ўчастак.
Мінскі аўтазавод рэалізуе праект за кошт уласных інвестыцый.
Першым пойдзе ў серыйную вытворчасць пасажырскі мікрааўтобус МАЗ-281, прататып якога ўжо прайшоў усе неабходныя выпрабаванні. Даўжыня навінкі складае 6 м, шырыня — 2,1 м, вышыня — 2,8 м, а колавая база — 3,57 м. На заводзе прадугледзелі некалькі варыянтаў салёна – ад грузавога да спецыяльнага пасажырскага, у якім 16 сядзенняў без уліку месца кіроўцы.
Акрамя таго, распрацаваны грузавы фургон МАЗ-365022 з суцэльнаметалічным кузавам і інтэграванай у яго рамай. Памеры машыны такія ж, як і ў мікрааўтобуса. Максімальная маса дасягае 4050 кг.