Мікалаеў з-за палітычнай сітуацыі ў Беларусі прыпыніў закупку тралейбусаў
Украінскі горад Мікалаеў з-за палітычнай сітуацыі ў Беларусі прыпыніў закупку тралейбусаў. Пра гэта заявіў віцэ-мэр украінскага горада Віталь Лукаў.

Паводле яго слоў, набыццё 50 беларускіх тралейбусаў для Мікалаева прыпынена на нявызначаны тэрмін, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на nikvesti.com.
Вясной кіраўнік Львова Андрэй Садовы адмовіўся закупляць 100 аўтобусаў «МАЗ», нягледзячы на перамогу беларускага прадпрыемства ў тэндары. «Мы не маем права фінансаваць рэжым», — заявіў ён.