Мінбудархітэктуры: рост коштаў на жыллё працягнецца

Рост кошту квадратнага метра жылля ў Беларусі на працягу года працягнецца, заявіў у эфіры праграмы "Контуры" міністр будаўніцтва і архітэктуры Анатоль Чорны.



b2oyo_w465h262.jpg

Сёння, паводле яго слоў, сярэдні кошт квадратнага метра жылля ў краіне складае каля 7,4 млн рублёў, у буйнапанэльных дамах — каля 6,4 млн рублёў. Самае дарагое жыллё ў Мінску.

Гаворачы аб даўгабудах, міністр адзначыў, што за 2013 год у Беларусі ўвялі 248 жылых дамоў (гэта каля 1,4 млн квадратных метраў), у 2014-м — 183 дамы (800 тыс. квадратных метраў). "У агульнай колькасці на нашых праблемных дамах уведзена 2,2 млн кв.м, што складае амаль палову нашага гадавога задання", — падкрэсліў ён.
Акрамя таго, у 2014 годзе ў Беларусі плануецца ўвесці 728 тыс. квадратных метраў жылля, у асноўным у трэцім-чацвёртым кварталах. Таксама да канца года будзе ўведзена 320 тыс. квадратных метраў арэнднага жылля.

telegraf.by