Мінск можна ўшчыльніць яшчэ 600 дамамі

Міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны напярэдадні Дня будаўніка паведаміў, што аб'ём будаўніцтва жылля ў Беларусі на ўзроўні 5 млн квадратных метраў захаваецца яшчэ на некалькі гадоў.



decgzg_w465h262.jpg

Фота: ByMedia.net

У Мінску з усімі зносамі і незанятымі плямамі застаецца не больш за 7 млн квадратных метраў, але, зразумела, што аб'ёмы будуць паступова зніжацца, адзначыў ён.

7 млн квадратных метраў — гэта амаль 600 дзесяціпавярховых пяціпад'ездных панэлек, палічыла "Комсомольская правда в Белоруссии".
 


"На мой погляд, падстаў для памяншэння аб'ёмаў будаўніцтва ў найбліжэйшыя год-два няма. Задача на гэты і наступны год — па мільёне квадратных метраў жылля. Пакуль што мы з гэтым спраўляемся", — сказаў начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Горваль.


Паводле слоў міністра архітэктуры, сярэдні кошт квадратнага метра ў панэльным доме зараз 6,4 млн рублёў, а сярэдні кошт па ўсёй краіне і па дамах ўсіх катэгорый — 7,4 млн.


"Асабіста я не бачу падстаў для патаннення квадратнага метра. Такога не бывае, што вакол усё даражэе, а будаўніцтва — таннее", — адзначыў Аляксандр Горваль.

telegraf.by