Мінгандлю будзе папулярызаваць "чарніла"

У Міністэрстве гандлю прайшла сустрэча гандлёвых сетак і арганізацый, крамаў бяспошліннага гандлю, а таксама спецыялістаў Нацыянальнай акадэміі навук і канцэрна «Белдзяржхарчпрам» па рэалізацыі



vino.jpg

У Міністэрстве гандлю прайшла сустрэча гандлёвых сетак і арганізацый, крамаў бяспошліннага гандлю, а таксама спецыялістаў Нацыянальнай акадэміі навук і канцэрна «Белдзяржхарчпрам» па рэалізацыі пладова-ягаднага віна.

Пладовае вінаробства займае ў Беларусі асноўны аб'ём вінаробнай галіны — больш за 70 %. Удзельнікі сустрэчы перакананыя, што пладова-ягадныя віны, або «чарніла», як называюць іх у народзе, нічым не саступаюць вінаградным або замежным аналагам больш дарагога цэнавага сегмента.

«Асноўнай праблемай у збыце дадзенай прадукцыі з'яўляецца пакупніцкі стэрэатып адносна спажывецкіх уласцівасцяў пладовых вінаў больш нізкага цэнавага сегмента. І пераламаць гэтую сітуацыю складана ў сувязі з наяўнасцю забароны на рэкламу алкагольных напояў (рэклама дапускаецца толькі ў месцах продажаў і на афіцыйных сайтах вытворцаў)», — адзначаюць у Міністэрстве гандлю.

На недастатковым узроўні наладжана арганізацыя працы з гандлем. Не хапае мэрчэндайзераў або проста спецыялістаў, якія прапрацоўвалі б з арганізацыямі гандлю наконт выкладкі тавараў з улікам пераваг спажыўца, што магло б спрыяць павелічэнню продажаў прадукцыі.

"Я не здзіўлюся, калі пад шырмай «Купляйце беларускае!» Мінгандлю і чыноўнікі іншых органаў будуць прымушаць крамы, кафэ і рэстараны купляць беларускае «чарніла», — напісаў у сваім блогу эканаміст Яраслаў Раманчук. — Маўляў, гэта ж падтрымка айчыннага вытворцы. Няма чаго піць французскае віно, італьянскую граппу або шатландскі віскі. Прымус да чарніла — новая ініцыятыва Мінгандлю".