Міністэрства фінансаў назвала адносіны з Расіей асноўнай рызыкай для эканомікі

Дадзеныя размешчаныя ў праспекце эмісіі аблігацыі на 30 млрд расійскіх рублёў.

minfin_1.jpg


"Беларусь - гэта краіна, якая ўзнікла на постсавецкай прасторы, і як крэдытаздольнасць у некаторай ступені залежыць ад адносін з Расійскай федэрацыяй, якія датычныя геапалітыкі, гандлю і паставак энерганосбітаў" — гаворыцца ў праспекце.
"Залежнасць узмацняецца тым, што РФ — не толькі найбуйнейшы сусед, але і адзін з ключавых крэдытораў. За апошнія 10 год Масква прадставіла Мінску крэдыты на суму каля 9 млрд долараў [...] няма ніякіх гарантый. што Беларусь працягне атрымоўваць аналагічную падтрымку ад Расіі ў будучыні".
Аднак разам з тым Мінфін лічыць, што эканамічныя і палітычныя рызыкі, якія будуць уплываць на крэдытаздольнасць Беларусі, будуць істотным чынам зніжацца пры стварэнні з РФ адзінай эканамічнай прасторы ў рамках саюзнай дзяржавы.
Сярод іншых рызыкаў называецца абмежаванне магчымасцяў на знешніх рынках і высокая доля сыравіннага складніка ў структуры экспарту.
Паводле TUT.BY