Мінскі стокавы кірмаш пераносіцца на 1-2 мая

Раней запланаваны на 18-19 красавіка стокавы кірмаш у Мінску пераносіцца на 1-2 мая ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я. 



sale.jpg

Маштабны спецыялізаваны кірмаш стокавых нехарчовых тавараў з удзелам вытворцаў з усіх рэгіёнаў рэспублікі адбудзецца ў раёне Палаца спорту. У ім прымуць удзел больш за 50 прадпрыемстваў-вытворцаў і гандлёвых арганізацый, такіх як «Купалінка», «Алеся», «Свiтанак», «Элема», «Галантэя», «БелКрэда», «Калінка», Беларускі цэнтр моды і іншых. Са зніжкамі будуць прадстаўлены швейныя, трыкатажныя, галантарэйныя тавары, коўдры, пледы, абутак для ўсёй сям’і, паведамілі БелТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Таксама на кірмашы можна будзе купіць харчовыя тавары, прадукцыю грамадскага харчавання, сажалкавую рыбу і прадукцыю яе перапрацоўкі. Наведвальнікі мерапрыемства змогуць стаць удзельнікамі культурна-забаўляльнай праграмы.

Першы спецыялізаваны кірмаш стокавых нехарчовых тавараў прайшоў у Мінску ў верасні мінулага года. На гандлёвай плошчы больш за 6 тыс. кв.м сваю прадукцыю прадставілі каля 50 буйных айчынных прадпрыемстваў — вытворцаў швейных, трыкатажных, галантарэйных тавараў і абутку. Цэны для пакупнікоў былі на 40-60% ніжэй, чым у рознічнай гандлёвай сетцы. Таваразварот першай стокавай распродажы склаў Br1,6 млрд.