Паміж Мінскам і Вільняй запусцяць электрычкі
Паміж беларускай і літоўскай сталіцамі будзе наладжанае хуткаснае чыгуначнае злучэнне. Гэта абмяркоўвалася падчас пасяджэння беларуска-літоўскай рабочай групы па ўзаемадзеянні ў транзітна-транспартнай сферы, якое праходзіла 15 і 16 красавіка.
![elektrichka.jpg elektrichka.jpg](/img/v1/news/full/elektrichka.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Для рэалізацыі руху электрычак паміж Мінскам і Вільняй будзе электрыфікаванае злучэнне Маладзечна — Гудагай — дзяржмяжа — Каня — Н.Вільня, а таксама ўведзеныя ў эксплуатацыю хуткасныя электрацягнікі, паведамляе cайт Беларускай чыгункі.
У 2014 годзе паміж дзьвюмя краінамі было перавезена 356.000 пасажыраў.