Мясніковіч: Мясцовыя органы ўлады недастаткова падтрымліваюць малы і сярэдні бізнес
У Год гасціннасці неабходна вярнуцца да выканання патрабаванняў дырэктывы № 4 аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці, заявіў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў 14 студзеня.
"Прадпрымальніцтва, развіццё сферы паслуг у гэты год павінны стаць важнейшымі фактарамі эканамічнага росту", — цытуе Мясніковіча прэс-служба ўрада. Заданні, устаноўленыя для мясцовых органаў улады па павелічэнні долі малога і сярэдняга бізнесу ў валавым рэгіянальным прадукце "павінны быць не проста пажаданнямі — у гэтым кірунку павінна быць праведзена канкрэтная праца".
Прэм'ер-міністр "са шкадаваннем канстатаваў недастатковасць той падтрымкі, якая цяпер аказваецца мясцовымі органамі ўлады малому і сярэдняму бізнесу".
Віцэ-прэм'еру Пятру Пракаповічу дадзена даручэнне сумесна з бізнес-саюзамі і саветам па развіцці прадпрымальніцтва "падрыхтаваць мэтавы разгляд гэтага пытання на пасяджэнні Савета
міністраў".
Мясніковіч паставіў задачу "бліжэйшым часам завяршыць працу па продажы арандатарам памяшканняў, якія яны арандуюць". Больш актыўна павінна ісці праца па ўцягванні ў абарот дзяржаўнай
маёмасці, якая не выкарыстоўваецца ці выкарыстоўваецца неэфектыўна . Гэта павінна рабіцца "ва ўзаемадзеянні з малым і сярэднім прадпрымальніцтвам".