МНС выдала дазвольныя дакументы на завоз ядзернага паліва на БелАЭС
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі ўхваліла ўнясенне ў ліцэнзію ДП «Беларуская АЭС» на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі дапаўненняў у частцы абыходжання з ядзерным палівам (свежым ядзерным палівам пры яго захоўванні і транспартаванні на Беларускай АЭС), гаворыцца ў прэс-рэлізе МНС.

1prof.by
Рашэнне грунтуецца на абагульняючым заключэнні Дзяржатамнагляду па выніках экспертнага заключэння Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў — Сосны Нацыянальнай акадэміі навук у дачыненні да дакументаў, якiя абгрунтоўваюць бяспеку, разгляду гэтых дакументаў і экспертнага заключэння ў Дзяржатамнаглядзе. Акрамя таго, Дзяржатамнагляд правёў ацэнку адпаведнасці прынятых БелАЭС арганізацыйных і тэхнічных рашэнняў патрабаванням нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, ацаніўшы іх дастатковасць для абыходжання з ядзерным палівам і мэтавую праверку гатоўнасці БелАЭС да завозу свежага ядзернага паліва ў лютым — сакавіку 2020 года.
У выніку БелАЭС выдадзены дазвол Дзяржатамнагляду на ўвоз у краіну свежага ядзернага паліва.
Тэрміны пуску першага энергаблока не раз мяняліся, цяпер вядома толькі, што гэта адбудзецца сёлета. У красавіку завершана гарачая абкатка на першым блоку. Раней планавалася, што першы блок БелАЭС запрацуе ў 2018 годзе.
Беларуская АЭС у Астраўцы будуецца па расійскім праекце, на будаўніцтва таксама быў выдадзены Расіяй экспартны крэдыт памерам да 10 млрд долараў. Міжурадавае пагадненне аб будаўніцтве станцыі прадугледжвае супрацоўніцтва ў праектаванні, будаўніцтве і ўводзе ў эксплуатацыю пад ключ двух энергаблокаў АЭС.
tut.by