МВФ лічыць, што траціна эканомікі Беларусі знаходзіцца ў ценю
На ценявую эканоміку Беларусі прыпадае каля 32,37% ВУП. Пра гэта сведчыць даклад Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), падрыхтаваны Леандра Медынай і Фрыдрыхам Шнэйдэрам.
Эканамісты прааналізавалі ценявы сектар эканомікі ў перыяд з 1991 года па 2015 год, сярэдні ўзровень у Беларусі склаў 44,52% ВУП. Пік прыйшоўся на 1995 год, калі ў ценю знаходзілася 53,57% эканомікі, мінімальнае значэнне прыходзіцца на 2012 год — 32,29% ВУП.
У краінах ЕС аналагічны ўзровень ценявой эканомікі назіраецца толькі ў Румыніі і Балгарыі. У развітых краінах, напрыклад ЗША, Японіі і Швейцарыі ў ценю знаходзіцца не больш за 7 адсоткаў ВУП краін.
У ценю знаходзіцца 33,7% расійскага ВУП. Па долі «ценю» расійская і беларуская эканоміка ў 2-4 разы перавышаюць паказнікі развітых краін (ЗША, Нідэрланды, Японія або Сінгапур) і знаходзіцца на адным узроўні з дзяржавамі Афрыкі або асобнымі краінамі Азіі (напрыклад, Пакістан).
Паводле thinktanks.by