МВФ: Спад у эканоміцы Расіі мацней за ўсё адаб’ецца на Беларусі

Беларусь і Літва сярод усіх знешнегандлёвых партнёраў Расіі ў найбольшай ступені адчуюць на сабе негатыўны ўплыў заходніх санкцый і агульнага запавольвання эканамічнага росту ў Расіі, цытуе Інтэрфакс выснову экспертаў Міжнароднага валютнага фонду (МВФ).



ead68454_069f_48e6_b92c_35df72c766d8_w640_r1_s.jpg

«Для многіх еўрапейскіх дзяржаваў Расея не з'яўляецца асноўным рынкам экспарту. Таму запаволенне росту расійскай эканомікі не павінна істотна ім пашкодзіць. Аднак уплыў на многіх суседзяў Расіі, такіх як Беларусь, Украіна, Малдова і краіны Балтыі, экспарт якіх у Расію перавышае 5% іх ВУП, можа быць больш значным», — гаворыцца ў каментары эканамістаў МВФ, апублікаваным у адным з блогаў Фонду — iMFdirect.

У інфармацыі адзначаецца, што многія дзяржавы Усходняй Еўропы моцна залежаць не толькі ад расійскага газу, але і ад іншых энерганосьбітаў.

Аб’ём наўпроставых замежных інвестыцый з Расіі дасягае 2–5% ВУП у такіх краінах, як Літва, Латвія, Украіна, Сербія, Боснія і Герцагавіна.

Паводле паказчыку агульнай рызыкі, звязанай з аслабленнем расійскай эканомікі і наступствамі ўведзеных Захадам санкцый, з усіх краін, якія атрымалі ацэнку, найгоршае месца заняла Беларусь, пасля яе — Літва.

Базавы прагноз міністэрства эканамічнага развіцця РФ прадугледжвае рост ВУП Расіі ў 2014 годзе на 0,5%. МВФ чакае росту расійскай эканомікі на 0,2%. У 2013 годзе ВУП РФ вырас на 1,3%.

www.svaboda.org