На абслугоўванне знешняй пазыкі за паўгода пайшло $3 мільярды

Абслугоўванне валавой знешняй пазыкі Беларусі ў першым паўгоддзі 2013 года абышлося ў $3058,8 млн. У тым ліку, плацяжы па асноўнай пазыке склалі $2459,9 млн., плацяжы па працэнтах  $598,8 млн.



money_dollars.jpg

На абслугоўванне знешняй дзяржпазыкі выдаткавана $1103,7 млн., з іх $870,6 млн. — на пагашэнне асноўнай пазыкі, $233,1 млн. — на выплаты працэнтаў.
Паводле дадзеных Нацбанка, на 1 ліпеня 2013 года валавая знешняя пазыка краіны склала $35214,9 млн. (53% ВУП), павялічыўшыся на 4,3% з пачатку года.
Знешняя пазыка органаў дзяржаўнага кіравання на 1 ліпеня 2013 года склала $13004,4 млн. (19,6% да ВУП), павялічыўшыся на 3,5% за першае паўгоддзе. Пазыка органаў грашова-крэдытнага рэгулявання знізілася на 16,1% з пачатку года да $368 млн.
Беларускія банкі павялічылі знешнюю пазыку за студзень-чэрвень на 9,9% да $6819,4 млн. на 1 ліпеня 2013 года.
Валавая знешняя пазыка іншых сектараў склала $13632 млн. на 1 ліпеня 2013 года, павялічыўшыся на 1,9% з пачатку года.
У разліку на душу насельніцтва знешняя пазыка на 1 ліпеня 2013 года склала $3722,5 супраць $3586,2 на пачатак года.
Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 ліпеня 2013 года пакрывалі 22,8 % знешняй пазыкі, у той час як на 1 студзеня 2013 года гэты паказчык складаў 24%.
afn.by