На аўтазапраўках Беларусі ў другой палове мая з’явіцца 98-ы бензін

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Марына Касцючэнка. Бензін АІ-98 можна будзе купіць на 33 аўтазапраўках ВА «Беларуснафта».



benzin_zapr.jpg

Літр будзе каштаваць 13 тысяч рублёў.

«Мы чакаем паступлення бензіну АІ-98, але пакуль цяжка сказаць, ці будзе ён карыстацца попытам у Баранавічах», — адзначылі Intex-press на АЗС «Беларуснафта» № 34, размешчанай на праспекце Машэрава ў Баранавічах.

Эксперыментальная партыя высокаактанавага бензіну АІ-98-К5 ў аб’ёме 1.400 тон ўпершыню была атрыманая ў канцы красавіка ў ААТ «Мазырскі НПЗ». Плануецца, што беларускі высокаактанавы бензін будуць прадаваць на ўнутраным рынку і экспартаваць.