Нацбанк адклаў рашэнне аб стаўцы рэфінансавання да 12 сакавіка

Праўленне Нацыянальнага банка адклала прыняцце рашэння аб стаўцы рэфінансавання на 12 сакавіка 2021 года. Сёння адбылося яго пасяджэнне па пытаннях грашова-крэдытнай палітыкі. Яно было перанесена з 12 на 17 лютага з-за Усебеларускага народнага сходу.

stavka_refinansirovaniya_2016_0.jpg


Трэба адзначыць, што рэліз аб рашэнні павінны былі апублікаваць сёння апоўдні, але прэс-служба Нацбанка паведаміла аб затрымцы і працягу пасяджэння, зазначае REFORM.by.

Афіцыйна прычына пераносу прыняцця рашэння амаль на месяц аргументуецца «неабходнасцю правядзення дадатковага аналізу прагнознай дынамікі спажывецкіх цэн і ацэнкі працягласці ўздзеяння ключавых фактараў, якія прывялі да паскарэння росту спажывецкіх цэн».

Такім чынам, пакуль у краіне будзе дзейнічаць стаўка рэфінансавання ў памеры 7,75% гадавых. Яна была зніжана да гэтага ўзроўню ў ліпені мінулага года.

На фоне інфляцыі ў 7,7% Нацбанк у нармальнай краіне асуджаны на павышэнне стаўкі рэфінансавання. Але паколькі эканоміку Беларусі назваць нармальнай язык не павернецца, ёсць і іншы бок, дзе Нацбанк вымушаны забяспечваць дзяржпрадпрыемствы і дзяржпраграмы таннымі рэсурсамі, што азначае дэ-факта забарону на павышэнне стаўкі.