Нацбанк прызнаў кіраўніка «Альфа-банка» не адпаведным кваліфікацыйным патрабаванням

Нацыянальны банк Беларусі прызнаў старшыню праўлення «Альфа-банка» Валерыя Смаляка і выканаўчага дырэктара Канстанціна Застольскага не адпаведнымі кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі, піша газета «Беларусы і рынак».

Валерый Смаляк

Валерый Смаляк

Пра гэта паведамляецца на сайце Нацбанка.

"Смаляк Валерый Сцяпанавіч прызнаны не адпаведным кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі, што прад'яўляюцца да пасадаў кіраўніка, члена калегіяльнага выканаўчага органа банка і нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі", — гаворыцца ў пратаколе пасяджэння спецыяльнай кваліфікацыйнай камісіі Нацыянальнага банка № 9 ад 6 мая 2021 года.

Канстанцін Застольскі таксама прызнаны "не адпаведным кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі, што прад'яўляюцца да пасадаў намесніка кіраўніка, члена калегіяльнага выканаўчага органа банка і нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі".

У чым сутнасць прэтэнзій Нацбанка да кіраўніцтва "Альфа-банка", не паведамляецца.

У самім банку заявілі, што прымуць рашэнне рэгулятара да ведама.

"Мы прымаем да ведама рашэнне НБРБ не атэставаць двух членаў нашага праўлення. Праўленне мае неабходны кворум, банк выконвае ўсе нарматыўныя паказчыкі па капіталу і ліквіднасці і працягвае працаваць у звычайным рэжыме для рэалізацыі сваёй стратэгіі", — так пракаментавалі TUT.BY у “Альфа-банку” рашэнне Нацбанка.