Нацыянальная авіякампанія ААЭ разарвала супрацоўніцтва з «Белавія»?

Паводле інфармацыі «экстрэмістаў», з авіякампаніяй «Белавія» разарвала супрацоўніцтва Нацыянальная авіякампанія ААЭ — Etihad Airways. Вядома аб спыненні супрацоўніцтва як мінімум па адным з кірункаў.

Фота з motolko.help

Фота з motolko.help

Пра які менавіта разрыў гаворка?

Нагадаем, 9 жніўня авіякампанія «Белавія» трапіла пад санкцыі ЗША. Пасля гэтага, Etihad Airways спыніла супрацоўніцтва з «Белавія» па код-шэрынгу.

Код-шэрынг — гэта пагадненне паміж дзвюма і больш авіякампаніямі на сумесную эксплуатацыю аднаго авіярэйсу. Гэта значыць, вы ляціце, да прыкладу, з Лондана ў Пекін з перасадкай у Маскве, і да Масквы вас вязе авіякампанія «А», а ад Масквы да Пекіна — авіякампанія «Б». Але квіток пры гэтым у вас адзін.

Вядома, што код-шэрынгавае пагадненне паміж «Белавія» і Etihad Airways было падпісана яшчэ ў 2013 годзе, тады паведамлялася, што авіякампаніі будуць сумесна выконваць рэйсы Мінск-Абу-Дабі-Мінск, Абу-Дабі-Хашымін-Абу-Дабі, Абу-Дабі-Мельбурн-Абу-Дабі і Абу-Дабі-Сідней-Абу-Дабі. Таксама сумесна будуць выконваць і рэйсы «Белавія» з Мінска ў Маскву, Санкт-Пецярбург і Кіеў. Дарэчы, раней Etihad Airways і самастойна выконвала прамыя рэйсы ў Мінск.

Цяпер купіць квіток з Мінска ў Абу-Дабі на сайце Etihad ужо нельга. Пры спробе пошук выдае ў напрамках Мінск, але на любую дату паказвае, што рэйсаў няма.

snimok_ekrana_2023_08_18_v_13.webp

Мotolko.help ужо вядомыя кейсы людзей, якія сутыкнуліся з праблемай з-за разрыву супрацоўніцтва. Ім прыходзяць паведамленні, што стыкоўны рэйс у/з Мінска адменены і трэба будзе дабірацца іншым спосабам.

З кім яшчэ ў «Белавія» ёсць супрацоўніцтва па код-шэрынгу?

На сайце авіякампаніі «Белавія» ёсць спіс іх авіякампаній-партнёраў, дзе пазначаны і тыя, з якімі заключана код-шэрынг пагадненне.

Адзначым, што спіс даўно не абнаўляўся і ў ім да гэтага часу адзначана супрацоўніцтва, да прыкладу, з латвійскай AirBaltic, якая яшчэ ў 2021 годзе спыніла супрацоўніцтва з «Белавія», і цяпер на сайце AirBaltic няма нават згадкі рэйсаў у Мінск ва ўсплываючым акне пры пошуку білетаў.

vll2.webp

Тым не менш гэты спіс дазваляе зразумець, з кім у «Белавія» было код-шэрынг супрацоўніцтва раней, а гэта 11 авіякампаній:

  • Air Baltic
  • Air France
  • Austrian Airlines
  • Czech Airlines
  • Etihad
  • Finnair
  • KLM
  • LOT
  • Матор Січ
  • МАУ
  • S7

З усіх 11 авіякампаній, частка наогул не выдае ў пошуку Мінск, іншыя ж паказваюць, што няма квіткоў. Фактычна, код-шэрынгавае супрацоўніцтва з «Белавія» спыніла нават расійская S7. Цяпер у іх нельга купіць квіткі з РФ у Мінск і назад.

Глядзіце таксама