Санкцыі дзейнічаюць? Авіякампаніі РФ закупілі заходнія камплектуючыя на мільярд долараў

З траўня 2022 года, калі ў дачыненні да расійскай авіягаліны былі ўведзеныя санкцыі, расійскія авіякампаніі атрымалі запчасткі для самалётаў на суму не менш за 1,2 мільярда долараў.

_aeraport__samalet___vylet__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg

Пра  гэта гаворыцца ў расследаванні агенцтва Reuters, дзе журналісты прааналізавалі даныя мытні.

У якасці прыкладу ў расследаванні прыводзіцца кампанія «Уральскія авіялініі», якая імпартавала больш за 20 розных запчастак амерыканскай вытворчасці. 

Сярод таго, што імпартавалася, удакладняе агенцтва Reuters, былі як дэталі, неабходныя для падтрымання самалётаў у лётным стане, так і больш «звычайныя» прадметы — напрыклад, кававаркі і сядзенні для прыбіральняў.

Мяркуючы са звестак мытні, усе гэтыя запчасткі траплялі ў Расію праз пасярэднікаў у Таджыкістане, ААЭ, Турцыі, Кітаі і Кыргызстане — ніводная з гэтых краін не падтрымала заходнія санкцыі ў дачыненні да Расіі, нагадвае Reuters.

Ва «Уральскіх авіялініях» адмовіліся каментаваць, якім чынам да іх паступаюць запчасткі.

Глядзіце таксама

Да ўвядзення санкцый расійскія авіякампаніі — «Аэрафлот», «Уральскія авіялініі», S7 і іншыя — праходзілі тэхнічнае абслугоўванне ў заходніх кампаніях, такіх, як Lufthansa Technik (Германія). Калі пасля пачатку вайны яны перасталі надаваць свае паслугі, расійскім авіякампаніям давялося звярнуцца да больш дробных пастаўшчыкоў — напрыклад, малдаўскай Air Rock Solutions, піша Reuters.

У расследаванні гаворыцца, што S7 атрымала ад Air Rock камплектуючыя на суму не менш за 1,23 мільярда долараў. У кампаніі адмаўляюць, што прадавалі прадукцыю ў Расію.

Большасць грузаў, указаных у расійскіх мытных дакументах, былі пазначаныя як ажыццёўленыя малдаўскай кампаніяй, ішлі па звілістых маршрутах, праз ААЭ або Кіргізію. Каментаваць гэта ў малдаўскай кампаніі не сталі. S7 і «Аэрафлот» таксама не адказалі на запыты агенцтва. 


Глядзіце таксама

Паводле ВВС