Па 2 кг у рукі. Цукар стаў дэфіцытам у некаторых раёнах Віцебшчыны
Дэфіцытным таварам раптам стаў цукар-пясок — у асобных рэгіёнах Віцебскай вобласці яго пачалі адпускаць толькі па 2 кілаграмы аднаму пакупніку, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».
![photo_2021_09_27_15_28_49.jpg photo_2021_09_27_15_28_49.jpg](/img/v1/images/photo_2021_09_27_15_28_49.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Такой мерай здзівілі вяскоўцаў аўталаўкі Лепельскага
РайСпажыўТаварыства, што ездзяць па вёсках Чашніцкага раёна. Перш за ўсё пакупнікі
пацікавіліся, ці ёсць цукар наогул. Пачуўшы, што ёсць, але прадаецца па дзве
пачкі ў адны рукі, вясковыя жыхары спачатку ўспрынялі гэтую вестку як жарт.
Аднак прадавачка крамы патлумачыла, што гэта рэальная мера.
А калі яна будзе прадаваць цукар, колькі запатрабуюць, можа не хапіць
пакупнікам у канцы маршруту аўтакрамы.
Таксама пра перабоі з забеспячэннем цукрам-пяском паведамляюць і жыхары вёсак суседняга Бешанковіцкага раёна. Раней у сацсетках пісалі пра дэфіцыт цукру ў Шаркоўшчынскім і Глыбоцкім раёнах.