Падрыхтаваны праект указа прэзідэнта па барацьбе з зарплатай "у канвертах"

Падрыхтаваны праект указа прэзідэнта па барацьбе з зарплатай "у канвертах". 



21261.gif

"МПЗ сумесна з Мінпрацы, Мінэканомікі, Мінфінам быў падрыхтаваны і 31 снежня 2013 года ва ўстаноўленым парадку ўнесены на разгляд у Савет міністраў праект указа "Аб асобных мерах па прадухіленні выплаты (выдачы ў натуральнай форме) даходаў без адлюстравання ва ўліку", — паведаміў міністр па падатках і зборах Уладзімір Палуян 9 ліпеня падчас анлайн-канферэнцыі на сайце інфармагенцтва БелТА

"Прыняцце заканадаўчага акта кіраўніком дзяржавы выведзе барацьбу з выплатай заработнай платы "ў канвертах" на дзяржаўны ўзровень, дазволіць далучыцца да барацьбы падатковых органаў з гэтай негатыўнай з'явай у эканоміцы таксама супрацоўнікам праваахоўных, кантрольных органаў", — падкрэсліў міністр. 


"У цэлым праект указа скіраваны на спыненне і прафілактыку правапарушэнняў у эканоміцы і ва ўмовах лібералізацыі закліканы забяспечыць функцыянаванне легальных форм бізнесу і стварэнне роўных умоў прадпрымальніцкай дзейнасці, садзейнічаць развіццю добрасумленнай канкурэнцыі, устойліваму сацыяльна-эканамічнаму развіццю рэспублікі, што адпавядае патрабаванням дырэктывы № 4 "Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь", — заявіў кіраўнік падатковага ведамства. 
 

На думку Палуяна, "добрасумленны суб'ект гаспадарання, які плаціць падаткі, адлюстроўваючы ва ўліку рэальную выплачаную заработную плату сваім работнікам, павінен быць зацікаўлены ў прыняцці такога ўказа".
Марына Носава, БелаПАН