Пасол Расіі: Рашэнне канчатковае, Беларусь атрымае крэдыт
Рашэнне аб выдзяленні Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця крэдыту Беларусі прынятае канчаткова, заявіў пасол РФ у Мінску Аляксандр Сурыкаў.

“Рашэнне зараз дасягнута канчаткова і беспаваротна … Крэдыт паступіць у эканоміку Беларусі ў рамках Еўразійскага фонду”, — сказаў Сурыкаў у інтэрв'ю тэлеканалу “Беларусь-1”. Фрагмент інтэрв'ю быў паказаны ў пятніцу вечарам.
Дыпламат адзначыў, што “спатрэбіцца нейкая колькасць дзён, каб заключыць крэдытны дагавор, не думаю, што спатрэбіцца шмат часу”.
Беларусь вядзе перамовы з МВФ аб атрыманні крэдыту на 3 мільярды даляраў у рамках пашыранага фінансавання пад 2,28% на 10 гадоў. Паралельна Мінск вядзе перамовы і разлічвае атрымаць крэдыт Еўразійскага фонду стабілізцыі і развіцця ў памеры 2 мільярдаў даляраў.
Паводле: nn.by