Павялічылася колькасць выпадкаў махлярства з анлайн-крэдытамі

Беларускія банкі занепакоеныя колькасцю выпадкаў махлярства з афармленнем анлайн-крэдытаў, паведамляе Еўрарадыё. Апошнім часам іх стала нашмат болей, адзначаюць у РРБ-банку.

globalcredit.ua

globalcredit.ua

Цяпер у сацыяльных сетках прапануюць паслугу афармлення крэдытаў асобам, якія раней атрымалі адмову ад банкаў. З гэтай нагоды зламыснікі выцягваюць з пацярпелых пашпартныя дадзеныя (скан дакумента), нумар мабільнага тэлефона, а таксама код пацверджання, які прыходзіць на тэлефон.
Махляры афармляюць крэдыты на максімальна магчымыя сумы, а затым выводзяць грошы ў залежнасці ад дадзенага банкам спосаба.
Таксама ёсць выпадкі выкарыстання знойдзеных у адкрытым доступе або набытых у DarkNet копіяў сканаваных пашпартоў. Тут ахвярамі найчасцей робяцца людзі сталага веку. Зламыснікі тэлефануюць ім і на падставе «тэхнічных працаў» у банку просяць паведаміць код, скіраваны ім на нумар мабільнага тэлефона. Так афармляецца крэдыт, пра які пенсіянеры нават не падазраюць.
Па шэрагу падобных фактаў заведзеныя крымінальныя справы.
euroradio.fm