Фота: Аляксей Кудзенка / РІА «Новости»
Найбуйнейшы расійскі авіяперавозчык грузаў — прыватная група «Волга-Днепр» (належыць
Аляксею Ісайкіну, які займае пасаду яе прэзідэнта) — адмовіўся лётаць праз Беларусь, вынікае з даных FlightRadar24.
«Мы сапраўды вырашылі часова не выкарыстоўваць для палётаў сваіх самалётаў паветраную прастору Беларусі», — паведаміў
РБК прадстаўнік групы «Волга-Днепр». Ад далейшых каментароў ён адмовіўся.
Гэта адбылося пасля таго, як Еўрасаюз, Вялікабрытанія і ЗША ўвялі санкцыі супраць беларускіх кампаній, уключаючы правайдара аэранавігацыйных паслуг «Белаэранавігацыя», а таксама пасля забароны ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі Вялікабрытаніі супрацоўнічаць з гэтым правайдарам. «Волга-Днепр» кіруецца прадпісаннем брытанскіх авіяўлад, таму што няўхільна выконвае ўсе міжнародныя правілы, сказала РБК крыніца, блізкая да групы. Галаўная структура групы «Volga-Dnepr Logistics B.V.» зарэгістраваная ў Нідэрландах.