Цэны становяцца завоблачнымі. Што будзе далей?

Па даных статыстыкі, рознічны тавараабарот у студзені-лютым 2022 года склаў 9,5 млрд рублёў, або 104% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня-лютага 2021 года. Раней прырост складаў каля 1%. Сустаршыня і дырэктар Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў, уладальнік некалькіх крамаў фармату «ля дома» Віктар Маргелаў пракаментаваў Myfin.by даныя статыстыкі і зрабіў прагноз, як будзе развівацца сітуацыя далей.

Што кажуць лічбы

Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку 2022 года склаў 17,2 рубля супраць 14,9 рубля за аналагічны перыяд папярэдняга года.

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 93% рознічнага тавараабароту рэспублікі, у студзені-лютым 2022 года склаў 8,9 млрд рублёў, або 104,8% у супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.

За апошнія 11 гадоў максімальны гадавы прырост рознічнага гандлю прыйшоўся на 2010 год — 15, 7%. Два гады запар назіралася зніжэнне тавараабароту: у 2015 годзе — на 1,3%, 2016-м — на 4,2%. У 2020-м прырост склаў 2,1%, 2021-м — 1,6%. 

Ажыятажны попыт хутка скончыцца

Як адзначае Віктар Маргелаў, скачок рознічнага тавараабароту за студзень-люты з'яўляецца вынікам ажыятажнага попыту.

"Як кажуць: жанчына на караблі — задавальненне перад катастрофай. Так і тут. Падвышаная выручка — перад яе сур'ёзным падзеннем. Прычыны ажыятажнага попыту — рост курсу долара і ваенны канфлікт ва Украіне. Студзень па выручцы — зусім ніякі, а вось у лютым пачаліся падзеі, пайшоў попыт, і ў сакавіку ён працягваецца. Пайшоў уверх курс долара — хто бытавую тэхніку стаў скупляць, хто прадукты харчавання запасаць. Плюс да ўсяго цудоўным чынам каронавірус сыходзіць, і людзі замест аптэк бягуць у крамы. Яшчэ, думаю, месяц мы пагандлюем. За сакавік людзі атрымаюць зарплату, а што будзе ў красавіку — вялікі пытанне. Таму што гэты і наступныя месяцы зніжаецца выручка ў экспартаарыентаваных прадпрыемстваў, прамысловых прадпрыемстваў", — лічыць эксперт. 

Што хапаюць у крамах?

Па словах уладальніка крам, ёсць пералік тавараў ажыятажнага попыту — соль, цукар, запалкі, сланечнікавы алей, мука, крупы, макароны і тушонка.

"Гэта дзяжурны набор. Але ў многіх крамах пачала знікаць гарбата. У каго была ў продажы гарбата па старых коштах — знікла, пазмяталі з прылаўкаў. Цяпер трохі паднялі кошты, але пагаворваюць, што ці моцна падаражэе, ці будзе ў дэфіцыце. Вельмі моцна разбіралі імпартную прадукцыю па старых цэнах. Варта адзначыць, што імпарцёры закладваюць курс — 6 рублёў за долар, таму што не ведаюць, які менавіта ён будзе, калі яны прададуць гэты тавар. Цэны становяцца завоблачнымі. Таму крамы імпарт бяруць асцярожна, таму што на яго зніжаецца попыт", — падсумаваў Віктар Маргелаў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: