Першым унутраным авіярэйсам Беларусі скарысталіся 11 пасажыраў
Чарговая спроба беларускіх авіятараў арганізаваць унутраныя авіязносіны, падаецца, асуджаная на правал. Першым пасля перапынку з 2011 года ўнутраным авіярэйсам па маршруце «Мінск — Гомель» скарысталіся ўсяго 11 чалавек.

Рэйс уведзены на летні сезон, па заканчэнні якога будзе разгледжана мэтазгоднасць унутраных пералётаў.
Мінімальны кошт квітка, уключаючы ўведзены аэрапортам ў Мінску збор з кожнага пасажыра, складае 22 еўра.