Першы беларуска-амерыканскі інвестыцыйны форум пройдзе ў верасні ў Нью-Ёрку

Першы беларуска-амерыканскі інвестыцыйны форум пройдзе 22 верасня ў Нью-Ёрку.



just_business.jpg

Сярод арганізатараў форуму — Міністэрства эканомікі, МЗС, Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі (НАІП). Паводле інфармацыі Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі (НАІП), чакаецца, што беларускую дэлегацыю на форуме ўзначаліць прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч. У склад дэлегацыі ўвойдуць прадстаўнікі міністэрстваў эканомікі і фінансаў, Нацбанка, Банка развіцця, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Парку высокіх тэхналогій, кампаніі па развіцці Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку.
Запрашэнні на форум накіраваны больш як 500 патэнцыяльным удзельнікам. Чакаецца, што ў мерапрыемстве возьмуць удзел вядучыя сусветныя кампаніі, міжнародныя фінансавыя інстытуты, прадстаўнікі ўрадавых агенцтваў ЗША. Ім будзе прадстаўлена «поўная і дакладная інфармацыя пра інвестыцыйны патэнцыял Беларусі, у тым ліку пра магчымасці, якія адкрываюцца ў сувязі з фарміраваннем агульнага рынку Адзінай эканамічнай прасторы», паведамляе НАІП. Удзельнікам форуму таксама будуць прапанаваныя буйнейшыя інвестыцыйныя праекты Беларусі.


Як паведамлялася раней, аналагічны беларускі інвестыцыйны форум пройдзе 14 лістапада ў Лондане.

БелаПАН