Праваахоўныя органы ўзяліся за аднаго з найбуйнейшых бізнесменаў краіны Віталя Арбузава

Саўладальнік холдынгу Fenox Global Group Віталь Арбузаў апынуўся ў полі зроку беларускіх праваахоўных органаў па падазрэнні ў няплаце падаткаў. 

Фота з сайта «Заўтра тваёй краіны»

Фота з сайта «Заўтра тваёй краіны»

Гэтую інфармацыю TUT.BY пацвердзілі тры не звязаныя адна з адной крыніцы.
«Арбузава затрымалі ў сераду. Пра тое, што да яго былі пытанні ў праваахоўных органаў, было вядома яшчэ ў мінулым годзе, ён нейкія час не з'яўляўся ў краіне, але потым, здаецца, ўсё вырашылася. Аказалася, не ўсе», — распавёў адзін суразмоўца.

«Справу ў дачыненні да Арбузава вядзе Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Артыкул 243 — ухіленне ад выплаты сум падаткаў», — паведаміла іншая крыніца.

Датэлефанавацца да Віталя Арбузава ўвечары ў сераду не ўдалося. У прэс-службе Камітэта дзяржкантролю не пацвердзілі, але і не абверглі затрыманне Арбузава.

Арбузаў № 11 у топ-200 самых уплывовых беларускіх бізнесменаў па версіі «Ежедневника», з'яўляецца старшынём савета дырэктараў Fenox Global Group, старшынём савета дырэктараў Fenox Venture Capital. У холдынг Fenox ўваходзіць, у прыватнасці, Fenox Automative Сomponents (вытворчасць і распаўсюджванне аўтакампанентаў), Fenox Retail (сетка харчовых магазінаў Preston), Fenox Construction (інвестыцыі ў галіне нерухомасці).

Паводле tut.by