Тэрмінова! Андрэя Стрыжака затрымалі на мяжы
Сёння ўвечары, у 20.30, Андрэя Стрыжака знялі з цягніка Вільня-Мінск.
Фота з фэйсбуку Яўгенія Стрыжак
Як паведаміла яго жонка Яўгенія Стрыжак і шматлікія сябры, спачатку, пабачыўшы пашпарт Андрэя, памежнікі доўга думалі і раіліся, а пасля паведамілі, што ў Маладзечна Андрэй мусіць выйсці. На пероне ў Маладзечне яго ўжо чакалі.
"Як і калі ён трапіць у ізалятар у Гомелі, я пакуль не ведаю. Затое цяпер я
ведаю, што вышук аб'яўляюць не толькі па крымінальных справах, але і па
адміністратыўных. Што касуе сам сэнс адміністратыўнай вытворчасці і
ператварае яе ў крымінальны пераслед", — напісала ў фэйсбуку Яўгенія Стрыжак.
Андрэй патэлефанаваў жонцы са стацыянарнага тэлефону і паведаміў, што як быццам затрыманы для праверкі багажа. Ён у Маладзечанскай службе мытнага дагляду.
Нагадаем, Андрэй і Яўгенія Стрыжак — валанцёры, якія дапамагаюць украінцам перажыць наступствы вайны, а апошнім часам яны вельмі актыўна дапамагаюць родным затрыманах падчас сакавіцкіх акцый пратэстаў і па "справе патрыётаў".